О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дае бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?
урывак з паэмы "Сымон-музыка"
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам
Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая!..
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.
І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддаленне.
урывак з паэмы "Новая зямля"
Далёка ты, мая зямля-матуля.
I цяжка жыць, не бачачы цябе,
Не знаючы, што дзень наступны суліць,
Што ноч нясе, стаіўшыся ў журбе.
I колькі раз у змушанай разлуцы
Я мыслямі, душою к табе плыў!
Як сірата, я прагнуў прыгарнуцца
Да ўлоння лук, да шуму тваіх ніў.
Ідзе мой шлях — то звілісты, то роўны —
К апошняму прытулку на зямлі,
I многа з'яў, падзей, як сон, чароўных
У прошлае навекі адплылі.
Гляджу на іх, на раніцы і весны,
На хоры мар, юнацтва майго сны.
Мне свет тады здаваўся вузкім, цесным,
I новае шукаў я стараны.
I шкода іх, дзянніц, палаўшых жарам,
I касавіц, і пройдзеных дарог,
I тых вятроў, што рваліся з-пад хмары
I сеялі брыльянты на мурог.
Звіняць, пяюць, як струны арфы гожай,
Вільготны луг, прасторы над зямлёй,
А ты плывеш, бы хваля ў падарожжы,
Агорнуты спакоем, цеплынёй.
Ідзеш, глядзіш — і што ты ў гмаху-свеце!
Былінка кволая, малеча, пыл,
Павейвае густы лагодны воцер,
Ты чуеш пах зямляных яго крыл.
Стаяць бары. Дубы, нібы магнаты,
Над рэкамі разгортваюць шатры,
А лазнякі спраўляюць сваё свята,
I штосьці сніць іх лісце ў гушчары.
А даль зямлі празрыстаю сінечай
Атульвае лясы, гаі, луку,
I, смужны плашч накінуўшы на плечы,
Ляжаць шляхі ў бярозавым вянку.
Такая ты, зямля, мая матуля,
I вы, малюнкі роднае зямлі!
Эх, шмат чаго вы бачылі і чулі,
Спрадвечныя дарогі і палі!
Такіх жа бед, што сёння налучылі
Цябе, мой край, не ведаў ты вавек:
Пякельных мук твае страшнейшы былі —
Фашысцкі звер пагрыз цябе, пасек.
Ты зранена, зямля, мая матуля,
I кроўю ўся ты шчодра паліта,
Але твой стан чужынцы не сагнулі,
Не ўстрашыла фашысцкая пята.
Зямля мая! Разлучаны з табою,
Табой дышу, табою я жыву.
Прад вамі ж, воіны, байцы-героі,
Я ў радасці схіляю галаву.
Зямля мая, краіна непакоры!
Ты голас мой пачуў у шуме гроз:
З табою я дзялю пакуты, гора,—
З дзяцінства я з тваім злучыў свой лёс.
Дык вер жа, вер, зямля, мая матуля:
Наш ясны дзень не змеркнуў, не пагас,
I далі сінь зноў ласкай нас атуліць,
I прыйдзе нам збавення светлы час.
Зямля мая! Прызнаюся я шчыра:
Малю свой лёс я толькі аб адным —
Сабрацца зноў у радасны свой вырай,
Каб слодыч мар адчуць нутром зямным;
Злучыцца зноў з табой, мая матуля,
Абняць цябе, шчакой прыльнуць да ран,
Да свежых ран, што свет ускалыхнулі,
I сведкай стаць, як прошласці курган.
- Якуб Колас
Читать полностью: <pre> Многа слаўненькіх куточкаў Ёсць у нашым краі, Дзе пад гоман ручаёчкаў, Пад шум дрэў у гаі Рой журботных дум пакінеш; Дзе няма трывогі, Дзе душою адпачынеш, Змучаны з дарогі; Дзе прыемны ветрык млее, Збажыну калыша, Дзе пакоем-згодай вее, Дзе ўсё шчасцем дыша.</pre> -
<pre>
Вісне скарга уздоўж Нёмна,
Беларусі сына.
Як ты бедна, як ты цёмна,
Родная краіна!
Збіты ў кучу твае вёскі,
Стрэхі ў дол уходзяць.
Смутнай песні адгалоскі
Лес, курганы родзяць.
Крыж збуцвелы, знак пакуты,
Тут і там чарнее.
Даль паўнютка ціхай смуты —
Жаль на душу вее!
Ўсё ў табе, мой родны краю,
Апавіта горам:
I той вецер, што дзьме з гаю,
Што шуміць над борам;
Тыя песні, што на полі
Жнеі запяваюць;
Тыя думкі, што да болю
Сэрца калыхаюць.
Ва мне смутак, гора гэта
Водгулле знаходзіць,
Сэрца, жалем абагрэта,
Песні смутку родзіць.
Няхай плачам у тэй далі
Песня разальецца,
Каб усе на свеце зналі,
Як нам тут жывецца.
Читать полностью: http://sinyavokaya.ru/rodnyya-pesni
</pre>
Край наш бедны, край наш родны!
Лес, балоты і пясок...
Чуць дзе крыху луг прыгодны...
Хвойнік, мох ды верасок.А туманы, як пялёнка,
Засцілаюць лес і гай.
Ой ты, бедная старонка!
Ой, забыты богам край!Наша поле кепска родзіць,
Бедна тут жыве народ,
У гразі жыве ён, ходзіць,
А працуе — льецца пот.Пазіраюць сумна вёскі,
Глянеш — сэрца забаліць.
На дварэ — паленне, цёскі,
Куча сметніку ляжыць.Крыж збуцвелы пры дарозе,
Кучка топаляў сухіх...
Сцішна, нудна, бы ў астрозе
Ці на могілках якіх.А як песня панясецца —
Колькі ў песні той нуды!
Уцякаў бы, бег, здаецца,
Сам не ведаеш куды.Край наш родны, бедна поле!
Ты глядзіш, як сірата,
Сумны ты, як наша доля,
Як ты, наша цемната.
Читать полностью: http://sinyavokaya.ru/nash-rodny-krai